Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
25.07.2022

Абласны турыстычны злёт прайшоў у Астравецкім раёне

Сёлета абласны турыстычны злёт, прысвечаны 20-годдзю грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі», праходзіў у Астравецкім раёне. У маштабным мерапрыемстве маладых актывістаў з розных куткоў Гродзеншчыны  прыняла ўдзел і каманда Ашмянскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. За тры дні турзлёту каманды змаглі не толькі паспаборнічаць у сіле і спрыце, але і памерацца інтэлектам падчас турніра, прысвечанага Году гістарычнай памяці, прыняць удзел у акцыі «Моладзь памятае», абмеркаваць з прадстаўнікамі раённай выканаўчай улады, абласнога камітэта ГА “БРСМ” і Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў пытанні развіцця краіны, рэалізацыі маладзёжнай палітыкі і ініцыятыў падчас адкрытага дыялогу «БРСМ: 20 гадоў разам». У першы дзень турзлёту прадстаўнікі нашага РУП ЖКГ занялі трэція месцы ў валейболе і дартсе і сталі першымі ў гульні «Гарады». На інтэлектуальным турніры ў барацьбе за званне самай разумнай каманды  нашы зноў сталі бронзавымі прызёрамі. Завяршыўся першы дзень спаборніцтваў дыскатэкай. На жаль, на другі дзень спадарыня Фартуна адвярнулася ад нашай каманды: прадстаўнік нашай каманды падняў дваццацічатырохкілаграмовую гіру 156 разоў, што, аднак, стала чацвёртым рэзультатам у спаборніцтве па падняцці гіры, у пераадоленні паласы перашкод ашмянцы сталі пятымі, у рэгаце на байдарках – дзявятымі. Нядрэнны вынік наша каманда паказала ў конкурсе капітанаў, падчас якога лідары камандаў спаборнічалі ў баях гімнастычнымі шарамі, — трэцяе месца. У конкурсе побыту турыстаў каманда нашага ЖКГ стала чацвёртай. На апошні дзень арганізатары турыстычнага злёту, як заўсёды, пакінулі самае цікавае – перацягванне каната, пасля якога можна было пакрысе падводзіць вынікі. У агульным заліку наша каманда стала чацвёртай. АВ