Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
26.12.2022

 Акцыя "Нашы дзеці" працягваецца. Падарункі прымалі выхаванцы дамоў сямейнага тыпу ў Ашмянах

Дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" збірае ўсё больш неабыякавых сэрцаў, якія ў гэтыя дні ствараюць свята для юных беларусаў і іх бацькоў. Напярэдадні навагодніх святаў віншаванні і падарункі ад старшыні Ашмянскага райвыканкама прымалі выхаванцы дзіцячых дамоў сямейнага тыпу. Разам з кіраўніком раёна Уладзіславам Гершгорыным у гасцях у вялікіх і дружных сем'яў Лакота і Рабаконь пабывалі намеснік старшыні райвыканкама Наталля Станкевіч і начальнік упраўлення адукацыі Святлана Баркоўская. Уладзіслаў Уладзіміравіч падзякаваў бацькам-выхавальнікам за іх працу, увагу і клопат, якія яны дораць дзецям. - Вам, хлопцы, хочацца пажадаць заўсёды быць здаровымі і адчуваць сябе абароненымі, а дзяржава вам гэта пачуццё дасць, — падкрэсліў кіраўнік раёна. У падарунак сем'ям госці паднеслі тэлевізары і вялікія кошыкі з садавінай і прысмакамі. Да сустрэчы з дзядулем Марозам і Снягуркай хлопцы падрыхтаваліся загадзя: вершы, музычныя кампазіцыі і шчырыя пажаданні адрасавалі яны дарослым чараўнікам. Чаяванне з хатнімі прысмакамі, шчырыя размовы ля прыбранай елкі дапоўнілі святочную сустрэчу. Яна надоўга запомніцца і дзецям, і дарослым.