Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
01.08.2022

Акцыя «З клопатам аб бяспецы малой Радзімы» пройдзе ў Ашмянскім раёне

З мэтай папярэджання пажараў, іншых надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх у перыяд з 1 па 19 жніўня і з 19 верасня па 1 кастрычніка пройдзе рэспубліканская акцыя»з клопатам аб бяспецы малой радзімы". Акцыя праводзіцца ў сельскіх населеных пунктах, гарадах, садовых таварыствах з мэтай папярэджання пажараў з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём і гібелі на іх асоб пенсійнага і сталага ўзросту. Да ўдзелу ў акцыі работнікі РАНС прыцягнуць актывістаў беларускага моладзевага грамадскага аб'яднання ратавальнікаў-пажарных, работнікаў БДПА, АСВОД, установы культуры і адукацыі. Каб пазбегнуць здарэнняў і надзвычайных сітуацый супрацоўнікі Ашмянскага РАНС просяць надаваць больш увагі пажылым сваякам і адзінокім суседзям. Не забывайце ім тэлефанаваць і цікавіцца, ці не патрэбна дапамога. Магчыма, ваш удзел і неабыякавасць дапамогуць захаваць ім жыццё. Ашмянскі РАНС.