Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.02.2023

Акцыю па бясплатным прававым кансультаванні правялі аддзел ЗАГС і натарыяльная кантора

Дабрачынную акцыю па бясплатным прававым кансультаванні ўсіх катэгорый грамадзян правялі аддзел ЗАГС Ашмянскага райвыканкама і натарыяльная кантора Ашмянскага раёна. Звярнуўшыся ў прызначаны час у аддзел ЗАГС, Ашмянцы змаглі атрымаць кваліфікаваную дапамогу начальніка аддзела Іны Пад'ельскай і начальніка натарыяльнай канторы Таццяны Жукоўскай. Звароты тычыліся пытанняў агульнай уласнасці мужа і жонкі, парадку заключэння і афармлення шлюбных дагавораў, пагадненняў аб дзецях і аб выплаце аліментаў, парадку ўстанаўлення бацькоўства, заключэння і скасавання шлюбу, рэгістрацыі нараджэння і смерці. Таксама цікавілі жыхароў раёна парадак афармлення спадчынных правоў і складання завяшчанняў, пытанні куплі-продажу нерухомай і іншай маёмасці.