Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
22.07.2020

Аляксандр Маркевіч сустрэўся з працоўнымі калектывамі раёна

   Аляксандр Маркевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь наведаў Ашмяншчыну і сустрэўся са сваімі выбаршчыкамі. Сустрэчы адбыліся ў працоўных калектывах раённага аддзела ўнутраных спраў, гімназіі, дражджавога завода, ААТ «Радыётэхніка». Падчас сустрэч размова ішла аб чым. Аляксандр Маркевіч расказаў аб рабоце дэпутацкага корпуса, аб напрацаваных законапраектах, якія будуць прыняты на восеньскай сесіі парламента. Не засталіся без увагі тэмы, якія датычацца сацыяльна-эканамічнага развіцця і эфектыўнага гаспадарання, якога дасягнулі Рэспубліка, вобласць і наш раён за апошнюю пяцігодку. У дыялогу з выбаршчыкамі ўдакладнены шэраг пытанняў, якія цікавілі людзей. Напрыклад, у калектыве аддзела ўнутраных спраў актуальнымі былі тэмы, якія тычацца рэдакцыі Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, Працэсуальна-выканаўчага кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях і правапрымяняльная практыка гэтых дакументаў, у гімназіі — карэкціроўкі дарожнага збору і працэдуры праходжання тэхагляду, на дражджавым заводзе і радыётэхніцы — палажэнні спраў у эканоміцы і перапрацоўчай прамысловасці.    Безумоўна, у цэнтры ўвагі-прэзідэнцкая выбарчая кампанія. Аляксандр Маркевіч праінфармаваў аб этапах яе ходу. Ён расказаў выбаршчыкам аб ролі лідэра ў дзяржаве і ключавых прынцыпах дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, у цэнтры якой быў, ёсць і будзе знаходзіцца чалавек.    — Не трэба быць у цэнтры палітычных падзей, каб разумець каштоўнасць незалежнасці, стабільнасці, міру, устойлівага развіцця і шмат іншага пазітыўнага, што рэалізуецца ў нашай дзяржаве на карысць грамадства, - адзначыў ён. — Выбары — гэта адно з галоўных падзей у жыцці любой краіны. А выбары прэзідэнта-асабліва важная кампанія, якая тычыцца абсалютна кожнага жыхара краіны, і дзейнічаць неабходна па розуме, задумваючыся аб наступствах свайго выбару. Тыя лідары, якія выходзяць на вуліцы і заклікаюць да дэстабілізацыі сітуацыі, матывуюць толькі на разбурэнне таго, што напрацавана намі за многія гады. Пабудаваць нешта новае аднымі лозунгамі і заклікамі немагчыма. Думаю, што вы, мае выбаршчыкі, якіх бы поглядаў не прытрымліваліся, пагодзіцеся са мной: занадта высокая цана, каб зрабіць выбар з гарачкі, — сказаў Аляксандр Маркевіч. Ашмянскі Веснік