Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.01.2023

 Ансамбль песні і танца "Крыніцы" атрымаў Гран-пры Міжнароднага конкурсу

Напярэдадні Новага года ў культуры Ашмяншчыны прыйшла прыемная навіна. Скарбонка дасягненняў народнага ансамбля песні і танца «Крыніцы» папоўнілася Дыпломам Гран-пры Міжнароднага конкурсу ў рамках Міжнароднага адукацыйнага праекта «ART EXPRESS-22». Наш калектыў прыняў удзел у праекце і прадставіў сваю творчасць, скарыўшы журы шчырай і гарманічнай праграмай свайго канцэрта. Члены міжнароднага журы адзначылі высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства, сцэнічную культуру і прафесійную падрыхтоўку ўдзельнікаў калектыву. Падзяку і прызнанне атрымалі кіраўнікі калектыву Вольга і Віктар Чаплінскія, балетмайстар Марына Шурбак.