Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.02.2024

Арганізатары акцыі “Наш жывёлавод” наведалі малочнатаварны комплекс “Міхайлоўшчына”

У Ашмянскім раёне праходзіць рэспубліканская акцыя “Наш жывёлавод”. Праводзіцца яна па ініцыятыве Рэспубліканскага камітэта і прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплекса і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання і мае на мэце не толькі ацаніць якасць створаных для работнікаў сельскагаспадарчай галіны ўмоў працы, але і з ганаровай місіяй заахвоціць іх за дастойныя вынікі працы. У Ашмянскім раёне традыцыйна вынікі акцыі праводзяцца на ўрачыстым мерапрыемстве, дзе работнікі жывёлагадоўчай галіны атрымліваюць заслужаныя падарункі і словы ўдзячнасці ад кіраўніцтва раёна. Такое мерапрыемства на Ашмяншчыне запланавана на сакавік, а сёння першы намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Гардзей, намеснік старшыні раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі галіновага прафсаюза Раіса Турлай разам са старшынёй КСУП “Гальшаны” Міхаілам Скаржынскім і лідарам прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі Крысцінай Пашкоўскай наведаліся на малочнатаварны комплекс  “Міхайлоўшчына”, каб падзякаваць калектыву і кіраўніку Віктару Ганусевічу за рэкордныя надоі – дружны калектыў стаў лідарам не толькі ў сваёй гаспадарцы, але і ў Ашмянскім раёне. Ад кожнай каровы па выніках мінулага года тут атрымана 11006 кг малака (у параўнанні з 2022 годам прыбаўка склала 919 кг). Першы намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Гардзей, перш чым прыступіць да ганаровай місіі ўзнагароджання, расказаў аб рабоце жывёлагадоўчай галіны Ашмянскага раёна і важкім укладзе ў дастойныя вынікі гальшанскай гаспадаркі. У 2023 годзе па Ашмянскім раёне надоена 45723 тоны малака, што на 3610 тон больш узроўню 2022 года. Заданне па раёне выканана на 103 працэнты, — адзначыў Андрэй Валер’евіч. – Павялічыўся на 397 кг і сярэдні ўдой на кожную карову – па выніках года ён склаў 5374 кг. Самы вялікі ўнёсак у гэты рэзультат зрабілі жывёлаводы КСУП “Гальшаны” і менавіта ваша ферма. Ад кожнай каровы ў гаспадарцы надоена 10741 кг (плюс 663 кг). Вытворчасць малака склала 15930 тон ці 32,7 працэнта ў аб’ёмах раёна. З гонарам Андрэй Валер’евіч адзначыў, што ў рэспубліканскім рэйтынгу сёння КСУП “Гальшаны” займае 20 пазіцыю і сёмую – на ўзроўні Гродзенскай вобласці. Бясспрэчным лідарам па вытворчасці малака ў гаспадарцы сталі міхайлоўшчынскія рупліўцы. Андрэй Гардзей падкрэсліў, што дынаміка, якую дэманструюць работнікі комплекса, заслугоўвае павагі. За мінулы год іх рукамі атрымана амаль палова ўсяго малака КСУП “Гальшаны” – 48 працэнтаў. Тут трэба адзначыць, што практычна ўся прадукцыя (96,5 працэнта) была прададзена гатункам “экстра”. За гэтымі лічбамі – цяжкая штодзённая праца ўсяго калектыву фермы, які трымае высокую планку не год і не два, а дзесяцігоддзі, ставіцца адказна да сваёй справы і не здраджвае абранай калісьці прафесіі. Віншаванні прымалі работнікі МТК ад старшыні гаспадаркі Міхаіла Скаржынскага і старшыні раённай арганізацыі прафсаюза прафсаюза работнікаў АПК Раісы Турлай. Да выказаных слоў удзячнасці дарэчы прыйшліся і заслужаныя падарункі. Пра такую форму заахвочвання паклапаціліся райкам прафсаюза і прафсаюзная арганізацыя гаспадаркі. Прыемным дадаткам да іх сталі торты, якімі работнікі змаглі пачаставацца ў “Доме жывёлавода”, дзе абсталяваны камфортны і ўтульны пакой для харчавання.