Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.01.2020

Ашмянскі краязнаўчы музей запрашае вас прыняць удзел у праекце-выставе аднаго дня “Гісторыя мястэчка, якую расказалі яго жыхары”.

  Шаноўныя жыхары нашага горада! Ашмянскі краязнаўчы музей запрашае вас прыняць удзел у праекце-выставе аднаго дня “Гісторыя мястэчка, якую расказалі яго жыхары”.  Усіх нас атачае безліч прадметаў. Часам зусім незаўважных, часам не зусім патрэбных, але калі пільна ўгледзецца ў іх, становіцца зразумелым: на іх ўспамінамі занатаваная гісторыя нашага горада і краю. Нашая гісторыя. Надбіты сподачак можа расказаць пра часы дефіцыту і чэргі ў ашмянскіх крамах. Каляровы вымпел – пра спаборніцтвы, школьны дзённік – пра мясцовую школу, засушаная кветачка – пра каханне, каляровая паштоўка – пра юнацкія мары і спадзяванні. Прасякнуты памяццю прадмет набывае каштоўнасць сапраўднага экспаната. Асабістая памяць кожнага жыхара – частка агульнай гісторыі горада, бо горад – гэта не толькі сухія лічбы і даты. Горад – гэта найперш тыя, хто ў ім жыве. З вашай дапамогай мы паспрабуем ажывіць мінулае нашага роднага горада, прымусіць экспанаты загаварыць. Што ж ад вас патрабуецца? Прынясіце ў музей прадмет, які звязвае яго і вас з горадам Ашмяны, а таксама напішыце ці раскажыце нам гісторыю пра яго. Сабраныя прадметы будуць экспанаваныя на працягу тыдня, а завяршыцца ўсё агульнай сустрэчай, дзе кожны атрымае магчымасць падзяліцца з прысутнымі гісторыяй свайго прадмета. Прадметы, пагасцяваўшы ў музеі вернуцца па сваіх дамах, зоймуць свае належныя месцы, музею ж і ўсяму гораду застанецца самае галоўнае – гісторыя. Гісторыя мястэчка, якую расказалі яго жыхары… Прымаем прадметы і гісторыі з 11 па 14 лютага, агульная сустрэча адбудзецца 15 лютага у 15:00. Адрас музея: Ашмяны, вул.Савецкая, 128 Тэлефон для даведак 7 67 52, 7 67 53 Чакаем вас!   Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE /* Style Definitions */ table.MsoNormalTable {mso-style-name:"Обычная таблица"; mso-tstyle-rowband-size:0; mso-tstyle-colband-size:0; mso-style-noshow:yes; mso-style-priority:99; mso-style-parent:""; mso-padding-alt:0cm 5.4pt 0cm 5.4pt; mso-para-margin-top:0cm; mso-para-margin-right:0cm; mso-para-margin-bottom:8.0pt; mso-para-margin-left:0cm; line-height:107%; mso-pagination:widow-orphan; font-size:11.0pt; font-family:"Calibri","sans-serif"; mso-ascii-font-family:Calibri; mso-ascii-theme-font:minor-latin; mso-hansi-font-family:Calibri; mso-hansi-theme-font:minor-latin; mso-fareast-language:EN-US;}