Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
02.07.2020

Ашмянскі раён і яго лепшыя працаўнікі адзначаны ўзнагародамі

   Добрай традыцыяй напярэдадні Дня Незалежнасці стала падводзіць вынікі развіцця рэгіёна. Сустрэча з насельніцтвам, якая прайшла ў раённым выканаўчым камітэце, пераканала, што Ашмянскага раёна ёсць чым ганарыцца.    Па выніках штогадовага абласнога спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў у эканамічным і сацыяльна-культурным развіцці за 2019 год нашаму раёну было прысуджана першае месца ў намінацыі «за дасягнутыя высокія паказчыкі ў развіцці прамысловасці» і трэцяе месца ў намінацыі «за дасягнутыя высокія паказчыкі ў развіцці гандлю, грамадскага харчавання і сферы паслуг». Высокія ўзнагароды старшыні райвыканкама ўручыў старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтве Гродзенскага аблвыканкама Міхаіл Петух.    Па ўсім відаць, што набраны тэмп эканоміка раёна змяншаць не збіраецца. У гэтым годзе на 6,1 працэнта павялічылася вытворчасць прадукцыі, экспарт тавараў узрос больш чым на 13,4 працэнта. Стабільнасць у прамысловым сектары — заклад пазітыўных зменаў у сацыяльнай сферы. За апошнія пяць гадоў у Ашмянскім раёне пабудавана 74 016 квадратных метраў жылля, дзякуючы чаму навасельцамі сталі 855 сем'яў.    Штогод развіваецца гандлёвая сетка, будуюцца станцыі абезжалезвання, працягваюцца работы па стварэнні паўнавартаснага турыстычнага аб'екта-Гальшанскага замка.    Безумоўна, свой важкі ўклад у агульныя поспехі рэгіёну ўносяць арганізацыі і прадпрыемствы, а таксама працавітыя людзі, якія свае веды і сілы аддаюць на карысць роднага краю. Напярэдадні галоўнага дзяржаўнага свята краіны прэміі "Чалавек года Гродзеншчыны былі ўдастоены начальнік вытворчай лабараторыі Ашмянскага сыраробнага завода Лілія Ціхановіч і начальнік участка аздобных прац ААТ "будаўнік" Святлана Качан.    Заслужаныя ўзнагароды перадавікам сельскай гаспадаркі ўручыў старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын. У спаборніцтве па дасягненні лепшых вынікаў па вытворчасці, рэалізацыі і павышэнні якасці жывёлагадоўчай прадукцыі ў зімова-стойлавы перыяд 2019 — 2020 года першае месца заняло КСУП «Гальшаны», другое месца — эксперыментальная база «Баруны», трэцяе — КСУП «Крэйванцы».    Віншаванні за выкананне паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця за першае паўгоддзе 2020 года прымалі таксама ААТ «Ашмянскі мясакамбінат» (першае месца), «Радыётэхніка» (другое месца), «Гальшанскі крухмальны завод» (трэцяе месца). Людміла Рыбік.