Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.02.2023

Ашмянскія медыкі - у ліку лепшых

Ашмянская цэнтральная раённая бальніца прыняла ўдзел у выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. На пашыраным пасяджэнні падвялі вынікі работы дзяржаўных арганізацый аховы здароўя за мінулы год і намецілі асноўныя напрамкі дзейнасці на бягучы год. На парадку дня былі пытанні якасці і даступнасці медыцынскіх паслуг для насельніцтва рэгіёна, аснашчэнне паліклінік і бальніц сучасным абсталяваннем, шэраг іншых актуальных пытанняў. Урач-стаматолаг-артапед Сяргей Логінаў узнагароджаны падзячным лістом старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Дыпломам II ступені ўзнагароджаны Гродзіеўскі фельчарска-акушэрскі пункт-пераможца абласнога штогадовага агляду якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання насельніцтва па выніках дзейнасці ў 2022 годзе сярод фельчарска-акушэрскіх пунктаў Гродзенскай вобласці (загадчык Фапам — Марыя Мацуткевіч).