Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
30.12.2022

 Ашмянскія ратавальнікі-пажарныя ажыццявілі мару хлопчыка з Гальшан

Самыя каштоўныя падарункі на любы свята – гэта дабрыня і суперажыванне. Іх не купіш ні за якія грошы, не вымераеш ніякімі меркамі. Асаблівую актуальнасць гэтыя якасці знаходзяць у Божае Нараджэнне і пад Новы год, калі ў чараўніцтва пачынаюць верыць нават дарослыя. Менавіта ў гэтыя дні шчыра разумееш, як важна быць побач з чалавекам, які мае патрэбу ў тваім удзеле. І як хочацца, каб людзей з добрым і адкрытым сэрцам было як мага больш. Дабрачынная акцыя "Напішы ліст Дзеду Марозу", арганізаваная напярэдадні навагодніх святаў рэдакцыяй раённай газеты, падыходзіць да свайго завяршэння. Засталіся самыя прыемныя імгненні-уручэнне дзецям доўгачаканых падарункаў. Да Мікіты Дабраловіча ў Гальшаны мы прыехалі разам з Дзедам Марозам-незвычайным чароўным персанажам у форме выратавальніка-пажарнага. У яго пераўвасобіўся інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Ашмянскага РАНС Вадзім Галгоўскі. З вялікага чырвонага мяшка добры чараўнік дастаў кніжкі-размалёўкі і буклеты на тэму пажарнай бяспекі – як жа без іх, бо па краіне крочыць прафілактычная акцыя «Бяспечны Новы год», а таксама куфэрак з прысмакамі і вялізную скрынку. А ў ёй-паркінг для аўтамабіляў! Менавіта такое жаданне загадаў Мікіта разам са сваімі аднакласнікамі, якія і напісалі ліст Дзеду Марозу. Радасці хлапчукі не было мяжы, бо ён да апошняга не верыў у існаванне казачнага персанажа. Нечаканаму і такому дарагому госцю Мікіта прачытаў верш, вывучаны спецыяльна да свята, у якім пажадаў усім жыхарам нашай Беларусі моцнага здароўя, цяпла і выгоды, веры ў дабрыню і Бога. Гэтыя пажаданні ў поўнай меры адносяцца і да дружнага калектыву ратавальнікаў-пажарных Ашмянскага РАНС, якія адразу ж адгукнуліся на заклік рэдакцыі і дапамаглі ажыццявіць мару юнага жыхара Гальшан.