Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
18.08.2021

Ашмянскія ратавальнікі-пажарныя прынялі ўдзел у абласным турзлёце

   У мінулыя выходныя на беразе Нёмана прайшоў абласны турыстычны злёт работнікаў МНС, прысвечаны Годзе народнага адзінства.    У спаборніцтвах прынялі ўдзел дваццаць каманд-усе райаддзелы па надзвычайных сітуацыях рэгіёна, пажарны аварыйна-выратавальны атрад і абласное ўпраўленне МНС.    Каманду ашмянскіх ратавальнікаў-пажарных пад назвай "экстрэмалы", у якую акрамя работнікаў увайшлі і члены іх сем'яў, узначаліў начальнік РАНС Андрэй Горбач. Праграма мерапрыемстваў уключала ў сябе адзінаццаць розных конкурсаў. Кожны змог праявіць свае фізічныя здольнасці і творчы патэнцыял.    Ашмянскія выратавальнікі занялі трэцяе месца ў эстафеце. У лік прызёраў вывелі каманду Вадзім Галгоўскі, Іна Балзан і Яўген Андрушойць. Трапнасць кіраўніка аддзела Андрэя Горбача прынесла "экстрэмалам" трэцяе месца ў дартсе. Адзначылі члены журы таксама візітную картку нашага раёна і музычны нумар – турысцкую песню.    Нягледзячы на тое, што ў лік пераможцаў Ашмянцы не патрапілі, упэўнена заняўшы сярэдзінку турнірнай табліцы, трохдзённае знаходжанне на прыродзе ў коле калег прынесла шмат пазітыўных эмоцый і падарыла добры настрой. Турзлёт стаў выдатнай магчымасцю пагутарыць у нефармальнай абстаноўцы, пасябраваць і праявіць свае лепшыя якасці. Ашмянскі Веснік