Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.02.2023

Ашмянскія школьнікі наведалі вайсковую частку ў Дзень адчыненых дзвярэй

У суботу на базе гвардзейскага зенітнага ракетнага палка ў Астравецкім раёне прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй для будучых выпускнікоў навучальных устаноў Ашмянскага раёна. За некалькі гадзін, што юнакі і дзяўчаты знаходзіліся на тэрыторыі дзеючай часткі, яны змаглі сустрэцца з прадстаўнікамі розных воінскіх часцей і навучальных устаноў, а таксама прадстаўнікамі МНС, якія распавялі пра штодзённае жыццё абаронцы Айчыны. Пазней перад хлопцамі правялі паказальныя выступленні кінолагі вайсковай часці 2044. Таксама для адзінаццацікласнікаў працавалі выставы ўзбраення спецыяльнай ваеннай тэхнікі, экіпіроўкі і сучасных узораў зброі. Акрамя таго, кожны жадаючы мог разабраць і сабраць АК-74 і падрыхтаваць патронамі магазін для яго. Ашмянскі Веснік