Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.04.2020

Ашмянскія выратавальнікі падтрымалі лекараў у барацьбе з З OVID-19

   Да марафону дабра ў падтрымку медыцынскіх работнікаў у барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй далучаюцца арганізацыі, вучнёўскія калектывы, індывідуальныя прадпрымальнікі і асобна ўзятыя грамадзяне нашага раёна. Некалькі дзён таму сваю лепту ў добрую справу ўнеслі ашмянскія выратавальнікі. На прапанову кіраўніцтва раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сабраць фінансавыя сродкі для патрэб і патрэбаў медыцынскага персаналу цэнтральнай раённай бальніцы адгукнуўся ўвесь асабісты склад.    Сабраныя сродкі былі пералічаны на разліковы рахунак Ашмянскай цэнтральнай раённай бальніцы. "Ашмянскі Веснік"