Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.10.2021

Ашмянцы прайшлі зборы ваеннаабавязаных запасу

   У кастрычніку ў вайсковай частцы 14103 г. Навагрудка праходзілі зборы ваеннаабавязаных запасу, спланаваныя на перыяд пераводу на сезонны рэжым эксплуатацыі ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.    У гэты перыяд вайсковая частка была даўкамплектавана 10 вайскоўцамі запасу, якія складаюцца на ўліку ў Ашмянскім раённым ваенным камісарыяце. За час збораў ваеннаабавязаныя асвяжылі веды агульнавайсковай падрыхтоўкі, выканалі практыкаванні кантрольных стрэльбаў з аўтамата Калашнікава, нарматывы па РХБЗ і інжынернай падрыхтоўцы, а таксама прымалі актыўны ўдзел у пераводзе ваеннай і спецыяльнай тэхнікі.    Як адзначыў камандзір вайсковай часткі палкоўнік Дзям'ян Яшчук, удзельнікі збораў аказалі годную дапамогу ў абслугоўванні тэхнікі, па выніках якой найбольш вызначыліся ваеннаабавязаныя запасу атрымалі граматы за паспяховую службу, а таксама падзячныя лісты, высланыя па месцы працы. Ашмянскі Веснік