Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
29.12.2022

 Ашмянцы прымалі віншаванні ад Маладзёжнага парламента і піянераў

Ужо шмат гадоў у нашай краіне стала добрай традыцыяй удзельнічаць у рэспубліканскай дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці". Маладзёжны парламент і піянеры Ашмяншчыны не застаюцца ўбаку. На працягу многіх гадоў яны сумесна ўдзельнічаюць у акцыі. Сёлета члены Маладзёжнага парламента і прадстаўнікі піянерскіх дружын ГА "Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя" наведалі Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі ў Ашмянах, каб падарыць дзецям крышачку цяпла, усмешак, радасці, зарадзіцца ад іх энергіяй і цеплынёй. Прыемным сюрпрызам сталі для ашмянцаў віншаванні ад Маладзёжнага парламента З Новым годам. Дзед Мароз са Снягуркай уручылі жыхарам райцэнтра прыемныя сувеніры і пажадалі выканання ў новым годзе ўсіх іх жаданняў.