Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.04.2022

Ашмянцы сталі прызёрамі чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па рукапашным баі

У Мінску пад эгідай Беларускай федэрацыі рукапашнага бою і змешаных адзінаборстваў прайшоў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па рукапашным баі, на якім кожны з ашмянскіх рукапашнікаў узяў прызавое месца. На турнір было заяўлена больш за 350 удзельнікаў з усёй краіны, сярод іх - і выхаванцы клуба "Тытан". Баі працягваліся больш за дзесяць гадзін, і за гэты час усе байцы па некалькі разоў сыходзіліся на байцоўскім дыване са сваімі аднагодкамі. Удары, блокі, сілавыя захопы і ўтрымання – усяго гэтага было з лішкам. - Дзякуючы ўменню, трэніроўкам і вытрымцы нашы хлопцы і дзяўчаты выходзілі пераможцамі часам нават у тых баях, у якіх прайгравалі па ачках, - распавёў трэнер Уладзіслаў Шульжыцкі. - Але галоўнае-хлопцы не здаваліся. Так, дзякуючы сваёй упартасці Данііл Мацевіч, Арцём Вашнаровіч, Міраслава і Эвеліна Пятровіч сталі пераможцамі ў сваіх вагавых катэгорыях, Мікіта Станкевіч і Іван Міхалоўскі занялі другое месца, Глеб Станкевіч скончыў турнір з бронзай. Па выніках чэмпіянату Ашмянцы прайшлі адбор на спаборніцтвы па рукапашным баі сярод расійскіх і беларускіх спартсменаў у Бранску. Ашмянскі Веснік