Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.10.2021

Беларускі дзіцячы фонд дапамог дзецям Ашмянскага раёна

   Людзі з добрым сэрцам заўсёды знаходзяць час для іншых. Яны здольныя выслухаць, даць параду, падставіць надзейнае плячо родным і зусім чужым людзям. Калі яны аб'ядноўваюцца, то становяцца сур'ёзнай сілай, якая можа справіцца з любой задачай.    У нашай краіне шмат дабрачынных арганізацый, на рахунку якіх сотні добрых спраў і тысячы рэалізаваных праектаў. Іх дапамога ніколі не бывае маленькай. Вось і падтрымка Гродзенскага абласнога аддзялення Беларускага дзіцячага фонду юным жыхарам нашага раёна апынулася вельмі дарэчы. Як распавяла дырэктар раённага аддзялення Фонду Ганна Амбражэвіч, дапамога паступіла ў выглядзе медыцынскіх прэпаратаў. Члены праўлення раённага аддзялення перадалі іх дзецям, якія выхоўваюцца ў дамах сямейнага тыпу, а таксама ў прыёмных і апякунскіх сем'ях. Частка лекаў паступіла ў сацыяльна-педагагічны цэнтр, а таксама ў цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.