11.11.2023
Будучыня Беларусі ў надзейных руках. Удзельнікі прафсаюзнага маладзёжнага форуму Ашмянскага раёна падвялі вынік першага дня работы
Фармат маладзёжнага прафсаюзнага форуму прыйшоўся маладым спецыялістам Ашмянскага раёна да спадобы. Яшчэ б! Дзе можна пагутарыць і задаць пытанні такой вялікай колькасці вядомых аўтарытэтных людзей.
Пасля яркіх экскурсій у ашмянскія электрычныя сеткі і на "Ашмянскі сыраробны завод "філіял ААТ" Лідскі малочна-кансервавы камбінат" моладзь зноў запрасілі ва ўтульную залу цэнтра творчасці дзяцей і моладзі.
Начальнік фінансавага аддзела Ашмянскага райвыканкама Людміла Мардас распавяла, як фарміруецца раённы бюджэт і на якія мэты выкарыстоўваюцца яго сродкі. З цікавасцю слухалі ўдзельнікі форуму інфармацыю аб паслугах, якія аказваюцца насельніцтву цэнтрам банкаўскіх паслуг № 418 філіяла ААТ «Беларусбанк» і цэнтрам банкаўскіх паслуг № 429 ААТ «Белаграпрамбанк», якую давялі спецыялісты банкаўскіх устаноў Аляксандр Буткевіч і Марына Кузьменка. Перспектывы жыллёвага будаўніцтва ў Ашмянскім раёне, пытанні фінансавання і крэдытавання жыллёвых праграм для моладзі акрэсліў у сваім выступленні намеснік начальніка ўпраўлення архітэктуры, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віталь Бабіч. Шматгранна на форуме былі прадстаўлены грамадскія аб'яднанні і партыі Ашмяншчыны, аб асноўных задачах і накірунку дзейнасці якіх расказалі старшыня савета Ашмянскага раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» Святлана Баркоўская, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Марына Куліковіч, старшыня райсавета ветэранаў Уладзімір Бельчанка.
На ролі інфармацыі ў сучасным свеце і інфармацыйнай платформе Ашмянскага раённага аб'яднання прафсаюзаў спынілася ў сваім выступленні спецыяліст па сувязях з грамадскасцю дадзенага аб'яднання, намеснік галоўнага рэдактара раённай газеты Аліна Санюк.
Да размовы з маладзёжнай аўдыторыяй далучыўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Іўеўскай выбарчай акрузе, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Аляксандр Маркевіч.
Аляксандр Іванавіч пазначыў ключавыя фактары геапалітычнай абстаноўкі ў свеце, якія непасрэдна ўплываюць на бяспеку Беларусі і абмаляваў Канцэптуальныя падыходы ў сферы бяспекі ў кантэксце іх актуальнасці і адпаведнасці асноўным тэндэнцыям сучаснага свету. Дэпутат распавёў пра навелы праекта Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і аб працы над структурнай мадэллю дакумента, удасканаленні паняццяў і тэрмінаў.
Дэпутат адзначыў, што канцэпцыя распрацавана ў мэтах устойлівага развіцця дзяржавы, захавання дабрабыту грамадзян, абароны народа Беларусі як унікальнай гістарычнай супольнасці. Новы праект закранае дзевяць асноўных сфер, якія складаюць аснову бяспекі: палітычная, эканамічная, навукова-тэхналагічная, сацыяльная, дэмаграфічная, біялагічная, інфармацыйная, ваенная і экалагічная бяспека.
Вынікам плённага і насычанага першага дня прафсаюзнага форуму стаў адкрыты дыялог, удзел у якім прынялі намеснік старшыні райвыканкама Юрый Снесар, намеснік старшыні райсавета дэпутатаў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Раіса Турлай, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Маркевіч, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Юрый Карповіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, фізкультуры і спорту Таццяна Чэрская, кіраўнікі аддзелаў і службаў райвыканкама, лідары грамадскіх аб'яднанняў.
Аб патрыятызме, значнасці для кожнага беларуса года міру і стварэння, удзеле ў грамадскім жыцці раёна, уражанні аб першых кроках у прафесію – аб гэтым і многім іншым гаварылі ў гэты дзень удзельнікі форуму. Пытанні мадэратара дыялогу, намесніка дырэктара раённага цэнтра культуры Канстанціна Яраша былі адрасаваныя як гасцям мерапрыемства, так і моладзі.
На памяць аб сустрэчы маладым спецыялістам былі ўручаны падарункі ад раённага выканаўчага камітэта і сертыфікаты аб удзеле ў форуме.
Юрый Карповіч, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў:
- Маладыя людзі пазнаёміліся з арганізацыяй працы прафсаюзаў у нашай краіне і даведаліся аб падтрымцы, якую аказвае моладзі наша арганізацыя. Праграма форуму прадугледжвала адказы на многія пытанні, якія хвалююць моладзь. А яшчэ яны змаглі пагутарыць адзін з адным, пабываць на прадпрыемствах нашага горада. Іх чакае экскурсія ў музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і новыя ўражанні і адкрыцці.
Яўген Фурса, рэжысёр народнага аматарскага калектыву драматычнага тэатра Ашмянскага раённага цэнтра культуры:
- Праграма форуму была насычанай і рознабаковай. Мы пазнаёміліся з кіраўнікамі органаў мясцовай улады, лідарамі грамадскіх аб'яднанняў і атрымалі шмат карыснай інфармацыі. Цікавымі і пазнавальнымі былі экскурсіі на сырзавод і ў ашмянскія электрычныя сеткі. Аказваецца, як мала мы ведаем пра нашых прадпрыемствах! Несумненна, такія мерапрыемствы патрэбныя. Дзякуй вялікі раённаму аб'яднанню прафсаюзаў за новыя веды і масу ўражанняў, якія мы атрымалі.
Сняжана Капыш, настаўнік матэматыкі і інфарматыкі СШ №1:
- З вялікай увагай слухала гасцей форуму, якія з любоўю расказвалі пра родную Ашмяншчыну. Усе яны сапраўдныя патрыёты, на якіх нам трэба будзе раўняцца і даказваць патрыятычныя пачуцці да гэтай зямлі стараннай працай, карыснымі справамі, якія будуць спрыяць развіццю рэгіёну, павагай да яе традыцый і багатай гісторыі. Сёння я па-іншаму зірнула на наш горад і адчула на свае вочы, як шмат робіцца дзяржавай для нашага дабрабыту.