Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
30.12.2021

Да рэспубліканскай акцыі "Нашы дзеці" далучыліся прадстаўнікі Узброеных Сіл

   Штогод Напярэдадні Новага года ў нашай краіне традыцыйна праводзіцца акцыя "Нашы дзеці", падчас якой прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў улады, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і працоўных калектываў віншуюць маленькіх беларусаў З Новым годам і дораць ім падарункі.    Не застаюцца ў баку ад гэтай добрай традыцыі і Ўзброеныя Сілы. Так, ваенны камісар Ашмянскага раёна падпалкоўнік Ігар Місюкевіч сумесна са старшынёй Ашмянскага раённага Савета ветэранаў палкоўнікам у адстаўцы Уладзімірам Бельчанкам наведалі сям'ю Русак, у якой выхоўваюцца трое дзяцей. Хлопцам былі ўручаны навагоднія падарункі, а іх бацькам выказаны словы падзякі за годнае выхаванне падрастаючага пакалення.    Камандаванне ваеннага камісарыята Ашмянскага раёна віншуе ўсіх жыхароў Ашмяншчыны З Новым 2022 годам, жадае моцнага здароўя, дабрапалочы і мірнага неба ў надыходзячым годзе. Віталь КІШКЕЛЬ, начальнік групы прызыву на ваенную службу, маёр.