Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.10.2021

Дэпутаты Моладзевага парламента Ашмянскага раёна прынялі ўдзел у форуме «Прафесія: новы фармат»

   16 кастрычніка ў Лідзе адбыўся рэгіянальны форум Моладзевага парламента "Прафесія: новы фармат". Удзел у ім прынялі і дэпутаты Маладзёжнага парламента Ашмянскага раёна.    Удзельнікі форуму пазнаёміліся з праектнай прафарыентацыйнай працай "Zа сабой у прафесію", паўдзельнічалі ў акцыі "Прафнавігатар" прафарыентацыйнага экскурсійнага маршруту, наведаўшы Рэгіянальны лясны экалагічны адукацыйны цэнтр "Парк горна", 116-ю гвардзейскую Радамскую Чырванасцяжную штурмавую авіяцыйную базу і Лідскі замак.    Юныя парламентарыі змаглі пазнаёміцца з Батанічным помнікам прыроды Беларусі, даведаліся пра тонкасці прафесіі экскурсавода, акунуліся ў побыт вайскоўцаў тэрміновай службы, даведаліся аб парадку паступлення ў Ваенную акадэмію, а яшчэ прынялі ўдзел у квэст-гульні "Адраджэнне", адказалі на пытанні анлайн-квэста "Беларуская хатка", пазнаёміліся з сакрэтамі Навагрудскага гастранамічнага турызму, успомнілі выбітных асоб Гродзеншчыны.    Такі насычаны моладзевы форум стаў завяршальным мерапрыемствам у працы Моладзевага парламента V склікання пры Гродзенскім абласным Савеце дэпутатаў і прайшоў напярэдадні старту новай выбарчай кампаніі. Дар'я ГАНУСЕВІЧ, член Маладзёжнага парламента Ашмянскага раёна, Гальшанская СШ.