Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
16.08.2021

Другі камбайнерскі экіпаж-тысячнік вызначыўся на жніве ў Ашмянскім раёне

   У КСУП "Гальшаны" ўслед за камбайнерамі Генрыхам Скаржынскім і Андрэем Давідовічам запаветная тысяча тон збожжа скарылася экіпажу ў складзе Аляксандра Сасноўскага і яго памочніка Ігара Бителя. На мінулым тыдні камбайнеры перасягнулі намалот у тысячу тон збожжа і ўпэўнена трымаюць курс на новую вышыню.  Падзякавалі аграрам за працу, уручылі прэміі і традыцыйныя дыпломы ўдзельнікаў абласнога спаборніцтва начальнік райсельгасхарча Андрэй Гардзей, старшыня Ашмянскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Раіса Турлай, намеснік дырэктара КСУП» Гальшаны " Міхаіл Скаржынскі.    Гальшанскія камбайнеры аднымі з першых уключыліся ў абласное і раённае спаборніцтва сярод камбайнерскіх экіпажаў і вадзіцеляў, занятых на ўборцы збожжа. З першых дзён жніва ў гаспадарцы набрала высокія тэмпы. Усе задзейнічаныя ў ёй імкнуцца хутка і якасна прыбіраць ураджай.    Сабраны хлеб своечасова дапрацоўваецца на зернесушыльных комплексах, у рабочым парадку выконваецца дзяржзаказ. Аграрыі разумеюць, што своечасова пакладзенае ў свіран збожжа, адгукнецца вагой у кашальку. Ашмянскі Веснік