Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.03.2023

Дырэктарам КСУП "Гальшаны" прызначаны Міхаіл Скаржынскі

Міхаіл Іванавіч Скаржынскі з 23 сакавіка прызначаны дырэктарам камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства «Гальшаны». Міхаіл Іванавіч нарадзіўся 24 верасня 1969 года ў В.Каменка Ашмянскага раёна. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт па спецыяльнасці "Аграномія". Працоўны шлях пачаў у 1988 годзе памочнікам брыгадзіра саўгаса «Гальшаны». З 1988 года па 1990-ы служыў у шэрагах савецкай арміі. Практычна ўся працоўная біяграфія Міхаіла Іванавіча звязана з калгасам імя Леніна (пазней СВК «Гальшанскі», КСУП «Гальшаны»), куды ён прыйшоў у 1991 годзе памочнікам загадчыка участкам. Тут ён працаваў загадчыкам участкам, аграномам ўчастка, старшынёй кааператыва, начальнікам участка, загадчыкам вытворчым участкам. З 2011 года займаў пасаду намесніка старшыні гэтай гаспадаркі, потым – намесніка дырэктара.