Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
29.11.2021

Дзень адкрытых дзвярэй прайшоў у Ашмянскім РАУС

   Дзень адчыненых дзвярэй-адна з формаў прафарыентацыйнай працы з навучэнцамі школ, якая дае магчымасць пазнаёміцца юнакам з аддзелам унутраных спраў, на свае вочы ўбачыць, што чакае маладога спецыяліста пасля заканчэння навучальнай установы, у якім калектыве ён будзе працаваць, з чым давядзецца сутыкнуцца падчас працоўнай дзейнасці. Гэта магчымасць даведацца новую і важную інфармацыю і распарадзіцца ёй з максімальнай карысцю для сябе.    Нядаўна такое мерапрыемства прайшло ў Ашмянскім аддзеле ўнутраных спраў, які наведалі 40 навучэнцаў устаноў адукацыі раёна, што сведчыць аб зацікаўленасці дзяцей да службы ў міліцыі.    Гасцям быў прадэманстраваны відэафільм аб Магілёўскім інстытуце МУС Рэспублікі Беларусь. Далей перад падлеткамі выступіў выпускнік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь капітан міліцыі Аляксей Ордаш, які праходзіць службу на пасадзе оперупаўнаважанага групы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, які падрабязна распавёў пра жыццё курсантаў Акадэміі, адказаў на пытанні, якія цікавяць хлопцаў.    Намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай працы і кадравым забеспячэнні падпалкоўнік міліцыі Іван Куняўскі звярнуў увагу прысутных на перавагі навучання ва ўстановах адукацыі сістэмы МУС і праходжання далейшай службы ў органах унутраных спраў, распавёў аб парадку прыёму, давёў асноўныя патрабаванні для паступлення і выказаў упэўненасць, што прапанаваная праграма развее сумневы адносна выбару будучай прафесіі.    Таксама перад прысутнымі выступіў вриод начальніка Інспекцыі па справах непаўналетніх капітан міліцыі Вадзім Клім, які давёў аператыўную абстаноўку ў раёне і нацэліў будучых выпускнікоў на захаванне дысцыпліны і недапушчэнне парушэння заканадаўства.    Скончыўся дзень адчыненых дзвярэй экскурсіяй па аддзеле ўнутраных спраў. Навучэнцы даведаліся, як працуе ізалятар для часовага ўтрымання асоб, затрыманых або зняволеных пад варту, як функцыянуюць падраздзяленні і службы аддзела, наведалі пакой гісторыі. Жывую цікавасць у навучэнцаў выклікала ўзбраенне, сродкі сувязі і спецтранспарт, існуючы ў аддзеле, які прадставіў сяржант міліцыі Кірыл Пракопчык.    Многіх навучэнцаў інфармацыя, атрыманая ў РАУС, зацікавіла і ўразіла. Хочацца верыць, што пасля заканчэння школы знойдуцца тыя, хто пажадае выбраць прафесію міліцыянта, асноўная задача якога заключаецца ў абароне вышэйшых каштоўнасцяў-жыцця, здароўя, гонару, годнасці, правоў і законных інтарэсаў грамадзян. Іван КУНЯВСКИЙ, намеснік начальніка Ашмянскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадраваму забеспячэнню, падпалкоўнік міліцыі.