Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.08.2021

Дзяржаўтаінспекцыя Гродзенскай вобласці праводзіць Рэспубліканскую прафілактычную акцыю "Беражыце дзяцей"

   Дзяржаўтаінспекцыя Гродзенскай вобласці для папярэджання дарожна-транспартнага траўматызму з удзелам непаўналетніх з 11 па 18 жніўня праводзіць Рэспубліканскую прафілактычную акцыю «Беражыце дзяцей».    Увагу кіроўцаў будзе звернута на безумоўнае выкананне ПДР у частцы бяспечнай перавозкі маленькіх пасажыраў, а таксама правіл перавозкі арганізаванымі групамі. Пасля завяршэння канікул дзяржаўтаінспектары наведаюць установы адукацыі. Падчас сустрэч з прадстаўнікамі ДАІ дзеці паўтораць галоўныя і неабходныя правілы паводзін на дарозе.    Для прафілактыкі парушэнняў ПДР, аказання дапамогі грамадзянам і арганізацыі дарожнага руху інспектары ДАІ ў гэтыя дні будуць несці службу на найбольш напружаных участках вулічна-дарожнай сеткі, непасрэдна прылеглых да ўстаноў адукацыі.    За 7 месяцаў бягучага года на дарогах Гродзенскай вобласці зарэгістравана 21 дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам непаўналетніх, у якіх 17 дзяцей атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці, 5 загінулі. Аддзяленне ДАІ Ашмянскага РАУС.