Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
05.04.2021

Інфармацыйная гадзіна для пажылых грамадзян «Страхаванне: сутнасць, умовы»

   1 красавіка 2021 года ў аддзяленні дзённага знаходжання для грамадзян сталага  ўзросту ДУ «ТЦСАН Ашмянскага раёна» адбылося чарговае пасяджэнне Школы «Бяспека грамадзян сталага ўзросту» па тэме «Страхаванне: сутнасць, умовы».    Сустрэча была арганізавана з прадстаўніком «Белдзяржстраха». Вядучы спецыяліст прадстаўніцтва «Белдзяржстраха» па Ашмянскім раёне Гружэўская Святлана Аляксандраўна дала інфармацыю як «Белдзяржстрах» будуе працу з кліентамі ў нашым рэгіёне, Пазнаёміла з відамі добраахвотнага страхавання, якія карыстаюцца найбольшай папулярнасцю сярод жыхароў раёна. Галоўная задача «Белдзяржстраху» - служыць інтарэсам кліентаў, забяспечыўшы іх якаснымі і добраахвотнымі паслугамі страхавання.