Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
19.12.2022

 Як будзе праходзіць выніковая атэстацыя і ўступная кампанія, тлумачаць у школах Ашмянскага раёна

У гэтым навучальным годзе школьнікаў чакаюць істотныя змены ў выпускных іспытах. Як будзе праводзіцца выніковая атэстацыя і ўступная кампанія ва ўстановы вышэйшай адукацыі? Гэтыя пытанні хвалююць, мабыць, не толькі адзінаццацікласнікаў, але і іх бацькоў. Нюансы маючых адбыцца экзаменаў падрабязна тлумачаць падчас бацькоўскіх сходаў, якія праходзяць у школах Ашмянскага раёна. На адным з іх пабываў наш карэспандэнт. Начальнік упраўлення адукацыі, член раённай арганізацыі РГА» Белая Русь " Святлана Баркоўская, яе намеснік Ганна Амбражэвіч, выступаючы перад выпускнікамі і бацькамі сярэдняй школы №1 г.Ашмяны імя М. М. Гружэўскага распавялі аб парадку правядзення маючых адбыцца экзаменаў.