03.01.2020
Юныя таленты Ашмянскага раёна атрымалі прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта
Рашэннем савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі тром навучэнцам Ашмянскага раёна ўручаны пасведчанні спецфонду і прэміі. Уладальнікамі значных узнагарод сталі вучаніцы Гальшанскай дзіцячай школы мастацтваў, баяністкі Анастасія Казлоўская і Ангеліна Ляўкоўская і вучаніца 2 класа духавых інструментаў Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў Віялета Кавалёнак. Больш падрабязна чытайце на старонках газеты " Ашмянскі Веснік"