Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
24.08.2021

Юрый Знесар прызначаны намеснікам старшыні Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта

   Юрый Уладзіміравіч Знесар з 24 жніўня прызначаны намеснікам старшыні Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта, які курыруе пытанні эканамічнага развіцця.    Юрый Уладзіміравіч нарадзіўся 29 кастрычніка 1976 года ў В. Мінойты Лідскага раёна. У 2005 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка, у 2007 годзе — Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт, у 2011 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 1992 года працаваў на даччыным прадпрыемстве "Мінойтаўскі рамонтны завод" Гродзенскага ўнітарнага прадпрыемства "Аблсельгастэхніка": спачатку — вучнем токара, токарам, майстрам вытворчага ўчастка, затым-інжынерам-эканамістам па арганізацыі і нармаванні працы, начальнікам аддзела арганізацыі працы і заработнай платы. З 2012 па 2020 гг. узначальваў ААТ "Зэльвенская сельгасхімія". З 2020 года і па цяперашні час працаваў намеснікам дырэктара па камерцыйных пытаннях Зэльвенскага раённага ўнітарнага прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.