Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
13.01.2021

Як "Ашмяны" выступаюць на чэмпіянаце Гродзенскай вобласці па міні-футболе

   У снежні стартаваў чэмпіянат Гродзенскай вобласці па міні-футболе. У чэмпіянаце сезона 2020-2021 гг. прымае ўдзел 12 каманд з розных куткоў Гродзеншчыны, у іх ліку і МФК "Ашмяны", які трэніруецца ў Чэслава Батурэвіча.    У першым туры чэмпіянату Ашмянцы атрымалі перамогу над камандай з горада Іўе з невялікім адрывам 6: 5. Пераможныя галы на полі праціўніка забівалі Вадзім Галгоўскі, Руслан Стадольнік і Максім Асінскі.    Напярэдадні Новага года на хатняй пляцоўцы фізкультурна-аздараўленчага комплексу Ашмянцы прымалі футбалістаў з Воранава.    - Першы тайм ішоў у роўнай барацьбе і спаборнікі сышлі на перапынак пры ліку 3: 3, - распавёў гулец каманды Яўген Кухарчук. - У перапынку наша каманда зрабіла пэўныя тактычныя змены, якія ўвянчаліся поспехам і выніковай перамогай з лікам 7:3. Галы за нашу каманду забілі Максім Асінскі, Дзмітрый Рыжко, Аляксей Тарашкевіч і Дзмітрый Кундра.    Трэці тур нашы землякі правялі таксама ў сценах фізкультурна-аздараўленчага комплексу, але ўжо з камандай з Навагрудка. У апошнія секунды матча ашмянцам удалося вырваць перамогу. Шэсць галоў у браму суперніка забілі гульцы Дзмітрый Рыжко, Максім Асінскі, Дзмітрый Грынкевіч, Аляксей Ярашэвіч і Сяргей Лісоўскі.    У мінулыя выхадныя, у чацвёртым туры, МФК "Ашмяны" саступіў перамогу Астраўцу. Матч завяршыўся з лікам 7: 4. Па адным Голе камандзе прынеслі Дзмітрый Рыжко, Вадзім Галгоўскі, Сяргей Лісоўскі і Максім Асінскі.    Наступны матч чэмпіянату Гродзенскай вобласці па міні-футболе наша каманда правядзе з камандай са Смаргоні. А 24 студзеня а 15: 00 каманда МФК «Ашмяны " правядзе хатнюю гульню супраць каманды з Іўя. Гульцы запрашаюць аматараў ашмянскага футболу падтрымаць сваю каманду. АВ