Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.12.2021

Калядны турнір сабраў валейбалістаў

   Добрай традыцыяй у Ашмянскім раёне стала правядзенне спартыўных калядных турніраў напярэдадні навагодніх святаў.   12 снежня на базе ДУА СШ№1 імя Міхаіла Гружэўскага ў жаночым турніры па валейболе ўзялі ўдзел пяць каманд з Ашмянаў. Спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме. У чарговы раз пераможцам стала зборная СШ№1 Nika 1. "Серабро" ўзялі валейбалісты Ашмянскай ЦРБ, трэцяе месца-каманда ўстаноў адукацыі.   Прызёры ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў, каманда-пераможца -кубкам, прадастаўленых раённым ФСК і медалямі ад райкама ГА «БРСМ». Ўзнагароды спартсменам ўручыла загадчыца сектарам спорту і турызму Ашмянскага райвыканкама Жанна Іванаўна Шыдлоўская.    Раённы фізкультурна-спартыўны клуб дзякуе дырэктара СШ №1 Марыну Антонаўну Куліковіч за прадстаўлены зала для правядзення спаборніцтваў.   Дарэчы, 19 снежня на базе СШ1 у 10.00 пройдзе Калядны турнір па валейболе сярод мужчын. Заяўкі на ўдзел ужо падалі восем каманд. Запрашаем гледачоў і заўзятараў! Ашмянскі Веснік