Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.06.2021

Карына Несцерава з Ашмянаў-двухразовая пераможца першынства Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы

   Карына Несцерава з Ашмянаў-двухразовая пераможца першынства Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы    У Брэсце прайшло першынство Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў. Наша зямлячка Карына Несцерава заваявала два "золата", стаўшы двухразовай пераможцай першынства краіны.    "Вікторыю" Карына святкавала на дыстанцыі 100 метраў і ў эстафеце 4х100. На дыстанцыі 200 метраў да фінішу Ашмянская спартсменка прыйшла другой. Рэспубліканскі спаборніцкі сезон працягваецца, а спартсмены юніёрскага ўзросту рухаюцца да галоўнага старту — чэмпіянату Еўропы і свету.   Віншуем Карыну і яе трэнера Сяргея Юшкоўскага з перамогай!