Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.02.2021

Карына Несцерава з Ашмянаў стала трэцяй на чэмпіянаце Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні

  12 лютага ў Магілёве стартаваў чэмпіянат Беларусі-2021 па лёгкай атлетыцы ў памяшканні. На працягу двух дзён спартыўны комплекс "Алімпіец" стаў месцам яркіх баталій, беспрэцэдэнтнай барацьбы за чэмпіёнскае званне і пуцёўкі на чэмпіянат Еўропы ў Польскі Торунь. Нацыянальны форум сабраў лідэраў беларускай зборнай у розных узроставых катэгорыях. У сектарах і на бегавых дарожках выступілі знакамітыя лідары беларускай лёгкай атлетыкі. Хтосьці прыехаў за нарматывам на Еўра-2021, хтосьці-за асабістым дасягненнем, а хтосьці замахнуўся на нацыянальны рэкорд.    Свае сілы на дыстанцыі 60 метраў паспрабавала і выпускніца сярэдняй школы №1 г. Ашмяны імя М. М. Гружэўскага Карына Несцерава, дарэчы, самая юная ўдзельніца чэмпіянату. Для выхаванцы Сяргея Юшкоўскага гэта быў першы, а таму і такі хвалюючы, Дарослы старт. І з ім юная спартсменка справілася на выдатна, паказаўшы вынік 7.61 і заняўшы трэцяе месца.    - Для пачатку я хачу сказаць, што гэта мой першы дарослы чэмпіянат Беларусі ў памяшканні. Я вельмі рада, што стала прызёрам гэтых спаборніцтваў. Але, вядома ж, спыняцца не варта, заўсёды ёсць да чаго імкнуцца. У мяне наступным стартам будзе матчавая сустрэча сярод юніёраў, хацелася б там таксама быць у прызёрах. Гэта будзе вялікай радасцю для мяне, — падзялілася планамі Карына. Ашмянскі Веснік