Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
16.12.2022

 Лізавета Лабачэўская з Ашмян прадставіць Гродзенскую вобласць на рэспубліканскім турніры "Сіла закона"

У Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшоў абласны этап прававога турніру "Сіла закона". Мэтай турніру з'яўляецца прававая асвета старшакласнікаў, павышэнне іх цікавасці да заканадаўства. Арганізатарамі спаборніцтва выступілі Нацыянальны Цэнтр прававой інфармацыі і ГА «БРСМ». За першынство змагаліся пераможцы раённых тураў. Сярод 53 удзельнікаў былі і прадстаўнікі Ашмянскага раёна. Дзевяцікласніца Лізавета Лабачэўская з сярэдняй школы №3 увайшла ў тройку пераможцаў і прадставіць Гродзенскую вобласць на рэспубліканскім этапе турніру, які адбудзецца 21 снежня.  Жадаем перамогі нашай таленавітай зямлячцы!