Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
20.10.2022

Маніторынгавыя групы правяраюць цэны ў Ашмянах

6 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка падпісаў дырэктыву № 10 "Аб недапушчальнасці росту коштаў " для неадкладнага рэагавання на сітуацыю, якая склалася на спажывецкім рынку, каб забараніць неабгрунтаванае павышэнне коштаў. Мараторый на павышэнне рознічных цэн закрануў абсалютна ўсіх – юрыдычных асоб усіх формаў уласнасці і ІП-ад вытворцаў да пастаўшчыкоў і гандлю. У Ашмянскім раёне з мэтай выканання Дырэктывы № 10 створаны рабочыя групы, якія штодня праводзяць маніторынг гандлёвых прадпрыемстваў і аб'ектаў. У поле зроку не толькі буйныя гандлёвыя сеткі, але і магазіны крокавай даступнасці, а таксама аб'екты грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання насельніцтва. З прадстаўнікамі адной з такіх груп – начальнікам аддзела эканомікі Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта Сяргеем Мілевічам і намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы Ашмянскай ЦРБ Аленай Завадскай наш карэспандэнт наведаў некаторыя гандлёвыя кропкі нашага горада. У кожнай краме Сяргей Аляксандравіч тлумачыў прадаўцам мэту візіту маніторынгавай групы, а таксама тлумачыў, на якіх нарматыўна-прававых актах грунтуецца іх праца. - Асновай недапушчэння росту коштаў, ўстанаўлення эфектыўнай сістэмы коштавага кантролю і забяспечанасці ўнутранага спажывецкага рынку таварамі, працамі і паслугамі ў мэтах абароны інтарэсаў грамадзян і арганізацый Рэспублікі Беларусь можна назваць «замарозку» коштаў па стане на 5 кастрычніка 2022 г., – распавёў начальнік аддзела эканомікі. - Калі ж пэўнага тавару не было ў наяўнасці на гэтую дату, а затым ён зноў з'явіўся ў продажы, то цана на яго не павінна перавышаць тую, якая дзейнічала на папярэднюю дату рэалізацыі незалежна ад часовага перыяду. Іншымі словамі, калі тавар апошні раз быў у продажы ў 2021 г., то пры паступленні сапраўды такога ж тавару на яго трэба ўсталяваць цану гадавой даўнасці. За ўвесь час, што маніторынгавыя групы працуюць у нашым раёне, праверана 172 аб'екты (па стане на раніцу 19.10), у 10 з іх былі выяўлены парушэнні рознага роду, у тым ліку маюцца факты павышэння коштаў, якім будзе дадзена адпаведная прававая ацэнка. У цэлым жа людзі, занятыя ў гандлі, грамадскім харчаванні і бытавым абслугоўванні насельніцтва разумеюць, што пры выяўленні росту коштаў да парушальнікаў будуць ужытыя адпаведныя строгія меры. Праца ў дадзеным кірунку працягваецца.