Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.09.2022

Маштабнае мерапрыемства ў падтрымку чытання "Ноч класікаў" прайшла ў Ашмянскай раённай бібліятэцы ў чацвер вечарам

Чытачы, зазірнуўшы сюды ў гэты вечар, не пазналі знаёмых залаў і паліц з кнігамі. Сцены нібы рассунуліся, кнігі-загаварылі, А Пісьменнікі і літаратурныя героі выйшлі да сваіх чытачоў. На першым паверсе разгарнуліся літаратурныя пляцоўкі: вось Таццяна Ларына піша ліст Ленскаму, а вось праходжваецца Эркюль Пуаро, загадкава усміхаючыся ў свае дзіўныя вусы, а тут пан Быкоўскі выхваляецца сваім багаццем і «шляхетнасцю», пазіраючы на маладзенькіх дзяўчат. Толькі ў гэты вечар можна было сустрэць у фае бібліятэкі Гогаля, Пушкіна, Янку Купалу. Насычаная праграма вечара была разлічана на розную ўзроставую аўдыторыю. Хто старэй мог наведаць літаратурную гасціную, моладзь – пабываць на самым сапраўдным Балі, паўдзельнічаць у пошуках скарбу, на другім паверсе працавала індзейскае кафэ, якое карысталася вялікай папулярнасцю ў юных гледачоў. Гэта была незабыўная ноч!