Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
23.06.2022

Мерапрыемства пра дзяцей вайны падрыхтавалі супрацоўнікі Ашмянскага краязнаўчага музея

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа ў краязнаўчым музеі імя Францішка Багушэвіча адбылося мерапрыемства “Вайной зламанае дзяцінства”, на якое былі запрошаны наведвальнікі аздараўленчага летніка СШ №3. Старшы навуковы супрацоўнік музея Ірына Бусловіч расказала дзецям аб жудасных старонках ваеннай пары. Не абмінула вайна і дзяцей. Мала таго, што яны пазбавіліся дзяцінства, галадалі і часам жылі ў нечалавечых умовах, ім прыходзілася адчуваць на сабе здзекі фашысцкіх карнікаў. Вайна хутка зрабіла дзяцей дарослымі. Некаторыя з іх ваявалі ў партызанскіх атрадах, дапамагалі дарослым каваць перамогу ў тыле, стаялі нараўне з бацькамі ля станкоў. Многія з іх загінулі, многія памерлі жудаснай смерцю. На акупаванай тэрыторыі Беларусі было створана 260 лагераў смерці, 14 з іх былі дзіцячымі. Адно з такіх месцаў – лагер у Чырвоным Беразе, куды звозілі вязняў-дзяцей ва ўзросце ад 8 да 14 гадоў. Дакументальны фільм, у якім расказваецца, як у дзяцей бралі кроў і якія жудасныя ставілі на іх вопыты, школьнікі глядзелі не адрываючыся. Падчас мерапрыемства вучні даведаліся пра гераічны подзвіг піянераў-герояў, якім пасмяротна было прысвоена званне “Герой Савецкага Саюза”. Валя Коцік, Зіна Партнова, Лёня Голікаў, Марат Казей – гэтыя прозвішчы добра знаёмы людзям старэйшага пакалення. Дзякуючы аповеду супрацоўнікаў музея пра юных герояў будзе ведаць і падрастаючае пакаленне. Памяць пра тых, хто набліжаў перамогу і не вярнуўся з вайны, школьнікі ўшанавалі мінутай маўчання. Мірнае неба над галавой – гэта самая вялікая каштоўнасць, якую мы павінны цаніць і берагчы. Такі вынік зрабілі школьнікі. У пацвярджэнне гучалі вершы, якія падрыхтавалі Цімафей Шыдлоўскі, Дар’я Брыш, Артур Паўленка, Арцём Жукоўскі, Сцяпан Мірановіч, Эвеліна Дэбесь, Ксенія Талочка, Маргарыта Бурава, Міхаіл Шунько, Ульяна Жукоўская. АВ