Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
15.02.2024

Мітынг-рэквіем у гонар Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў прайшоў у Ашмянах

Сёлета спаўняецца 35 год з таго дня, калі апошні савецкі салдат пакінуў апаленую вайной афганскую зямлю. 15 лютага – урачысты дзень з адценнем смутку і болю.  Беларусь і беларусы шануюць і помняць тых, хто не здрадзіў воінскай прысязе. 235  жыхароў Ашмянскага раёна прайшлі дарогамі Афганістана, трое з іх – Сяргей Залатароў, Эдуард Кеда, Сяргей Клінцэвіч – не вярнуліся з той вайны. Традыцыйна ў Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў каля памятнага знака “Сынам зямлі ашмянскай” сабраліся ветэраны вайны ў Афганістане, прадстаўнікі мясцовай улады, працоўных калектываў, духавенства, грамадскасці, моладзь, каб ушанаваць памяць загінулых воінаў-інтэрнацыяналістаў мітынгам-рэквіемам. Са словамі падзякі за мужнасць і вытрымку, якія паказалі афганцы ў гады ваенных выпрабаванняў, да ветэранаў звярнуўся старшыня Ашмянскага райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын. — 35 год назад завяршыўся вывад савецкіх войскаў з Афганістана. Тут прайшлі выпрабаванне на трываласць тысячы нашых салдат. І хаця тая вайна ўжо стала гісторыяй, нельга вырваць з памяці падзеі тых грозных гадоў. Мы заўсёды будзем памятаць пра землякоў, якія загінулі ў Афганістане. Іх імёны ўвекавечаны на нашай зямлі, яны служаць прыкладам воінскай доблесці і гераізма, — падкрэсліў кіраўнік раёна. Шчырыя пажаданні міру і незалежнасці гучалі ў гэты дзень з вуснаў старшыні Ашмянскай раённай арганізацыі “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Мікалая Лаздзіна, настаяцеля храма Уваскрэсення Хрыстова ў Ашмянах, благачыннага Ашмянскай царкоўнай акругі Георгія Мухі. Памяць тых, хто аддаў жыццё на афганскай зямлі, ушанавалі хвілінай маўчання. Толькі пранізлівыя залпы салюта ў гонар загінулых ускалыхнулі цішыню.