Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
06.01.2022

Музыкі Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў заваявалі ўзнагароды на конкурсе "Беларускія таленты"

   Музыкі Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў узялі ўдзел у VIII рэспубліканскім адкрытым конкурсе маладых выканаўцаў "Беларускія таленты". Спраўдзіліся мары юных вакалістаў і інструменталістаў не толькі выйсці на сталічную сцэну, але і заваяваць шэраг узнагарод.    Высокі вынік у таленавітых выхаванцаў Віктара і Вольгі Чаплінскіх.  Лаўрэатам II ступені стала вучаніца музычных класаў аграгарадка мураваная Ашмянка Васіліса Мікліс. Да важкіх узнагарод юных ашмянскіх вакалістаў дадаліся і поспехі дэбютантаў – Анастасіі Болунда (лаўрэат III ступені), рамана Малішэўскага (дыплом I ступені) і Паліны Міхневіч (дыплом III ступені).    Паспяхова ў намінацыі "духавыя інструменты" выступіла вучаніца Вікторыі Клімчанкі Віялета Кавалёнак, якая атрымала дыплом лаўрэата III ступені. Падтрымлівалі дзяцей на сцэне канцэртмайстры-настаўнікі школы мастацтваў Ангеліна Юхевіч і Віталь Юрэвіч. Без іх дапамогі і майстэрства выступлення юных канкурсантаў не атрымаліся б такімі яркімі і паспяховымі.    З узнагародай дадому вярнуліся вучні Марыі лапух і Юрыя Брашко. На рэспубліканскі конкурс адправіліся адразу восем баяністаў. Нягледзячы на высокую канкурэнцыю, юнакі-майстэрску выступілі і дамагліся выдатных вынікаў. Шасцікласнік Ягор Кетрыс атрымаў дыплом I ступені, выступы Арсенія Станчыка, Яраслава Сінкевіча, Мікіты Жабкевіча і Івана Раткевіча журы адзначыла дыпломамі III ступені. Мікалай Зарэцкі, Міхаіл Янкоўскі і Максім Жабкевіч атрымалі дыплом удзельніка. Ашмянскі Веснік