Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
09.05.2020

На Ашмяншчыне працягваецца рэспубліканская акцыя "Салдаты Перамогі»

   І хоць сёлета ў сілу зразумелых прычын ветэраны Вялікай Айчыннай вайны не прымалі ўдзелу ва ўрачыстым мітынгу, 75-ы Дзень Перамогі запомніцца ім яркімі віншаваннямі.    У рамках рэспубліканскай акцыі "Салдаты Перамогі" ветэранаў віншуюць работнікі культуры і ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці, школьнікі, моладзь. Песні ваенных гадоў, вершы і шчырыя словы падзякі гучаць пад вокнамі ветэранаў.    Так, пляцоўка ля шматкватэрнага дома па вуліцы Школьнай ператварылася ў імправізаваную сцэну. Браніслаў Іванавіч Шагідзевіч з радасцю апладзіраваў выканаўцам "Смуглянкі" і "Дня Перамогі" і прымаў кветкі, перададзеныя яму праз сваякоў. "Ашмянскі Веснік"