Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
16.08.2022

На Ашмяншчыне-тры экіпажы-тысячнікі

Услед за камбайнерам Пятром Познанскім і яго памочнікам Іванам Базыкам па тысячы тон збожжа намалацілі Экіпажы Аляксандра Сасноўскага з памочнікам Дзмітрыем Макеем, Сяргея Марачэўскага з памочнікам Ігарам Місевічам. Усе яны працуюць на палях у КСУП "Гальшаны". У гарачую пару жніва кожную гадзіну на рахунку, таму камбайнераў віншавалі з працоўным поспехам у полі. Прыкладам, на які варта раўняцца, былі названыя штодзённыя дасягненні камбайнераў. Як ім атрымоўваецца ўтрымліваць высокую планку лідэрства? Адказ просты: працавітасцю і адказным падыходам да даручанай справе. Падарункі, дыпломы, падзякі ўручаны першым намеснікам старшыні Ашмянскага райвыканкама Андрэем Гардзеем. Павіншавалі камбайнераў-тысячнікаў кіраўнік КСУП» Гальшаны " Мікалай Праўка, галоўны бухгалтар Ашмянскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Аксана Людкевіч.