Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
07.10.2022

На базе Ашмянскай раённай бібліятэкі прайшло раённае прафарыентацыйнае мерапрыемства ў рамках акцыі "Дзень з прадпрыемствам"

Арганізатарам такіх сустрэч, а яна ўжо далёка не першая, выступае аддзел па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ашмянскага райвыканкама. Напярэдадні прафесійнага свята работнікаў сферы культуры прайшла сустрэча вучняў 8, 9 класаў гімназіі № 1 г. Ашмяны з прадстаўнікамі розных прафесій гэтай творчай сферы. Па лабірынце прафесій навучэнцаў вяла загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі раённай бібліятэкі Алена Янкоўская, якая падрыхтавала для іх шэраг пазнавальных гульняў, прэзентацый, відэафільмаў, а запрошаныя госці – прадстаўнікі сферы культуры – распавядалі пра сваю працу. Дырэктар краязнаўчага музея ім. Ф. Багушэвіча Настасся Навіцкая расказала аб новых прафесіях, звязаных з дзейнасцю музеяў, а таксама пазнаёміла вучняў з навучальнымі ўстановамі, дзе можна атрымаць прафесію «музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны». Жадаючыя паступіць на гэтую спецыяльнасць могуць атрымаць мэтавае накіраванне ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага райвыканкама. Святлана Фёдаравіч, рэжысёр аддзела народнай творчасці Ашмянскага цэнтра культуры, распавяла пра шматлікія творчыя спецыяльнасці ў сферы культуры, а Алена Гушча, бібліёграф Ашмянскай раённай бібліятэкі, з захапленнем расказала аб прафесіі бібліятэкара і яго місіі – стварыць будучыню, у якой людзі чытаюць кнігі. Пра тое, на якую дапамогу ў атрыманні прафесіі можна разлічваць, звярнуўшыся ў аддзел па працы і занятасці, распавяла галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольга Розель. Распавяла яна таксама і аб другаснай працоўнай занятасці вучняў у час восеньскіх канікул, якая будзе арганізавана на базе ўстаноў адукацыі, у тым ліку і гімназіі. Навучэнцы атрымалі шмат карыснай інфармацыі, а раённая бібліятэка папоўнілася новымі чытачамі. Ашмянскі Веснік