Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
07.09.2021

На юбілеі горада выступіць ансамбль танца, музыкі і песні "Белыя росы"

   Ашмяны рыхтуюцца да святкавання свайго юбілею.  Некалькі тыдняў аддзяляюць нас ад святочнай даты.  З кожным днём становіцца ўсё больш прыкметнымі, як зменьваюцца наш горад і раён. У святочных мерапрыемствах будуць задзейнічаны раённыя арганізацыі, працоўныя калектывы і жыхары раёна.    Галоўныя ўрачыстасці маштабнага свята ў гонар Дня горада пройдуць у суботу, 18 жніўня. Гараджан і гасцей горада чакае шмат прыемных сюрпрызаў-інтэрактыўныя гульні, майстар-класы, праца розных пляцовак і выстаў, канцэрты і многае іншае (за інфармацыяй сачыце ў афішах).    У гэты дзень ашмянцам і гасцям райцэнтра будзе прапанавана насычаная творчая праграма, асобную частку якой дадуць госці з горада Гродна-ансамбль танца, музыкі і песні «Белыя росы».    Канцэрты ансамбля песні, музыкі і танца «Белыя Росы» амаль дваццаць пяць гадоў збіраюць аншлагі. Гэты вядомы калектыў сваім самабытным мастацтвам пакарыў не толькі нашых, беларускіх гледачоў. Ён выступаў на лепшых пляцоўках многіх краін.    Ансамбль створаны ў Гродна ў 1987 годзе. У яго склад уваходзяць тры цэхі: балетны, вакальны, аркестравы, усяго амаль пяцьдзесят чалавек. За гэты час калектыў даў больш за дзве тысячы канцэртаў па краіне і за мяжой.    Больш дэталёвую праграму выступлення артыстаў можна будзе даведацца бліжэй да святочнай даты.