Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
26.11.2021

На планёрцы ў райвыканкаме: гарачае харчаванне школьнікаў і падрыхтоўка да Новага года

   Гарачае харчаванне — несумненны плюс сучасных устаноў адукацыі. Аднак далёка не ўсе школьнікі (або іх бацькі?) аддаюць перавагу гэтаму віду абедаў.    Як паведаміла начальнік упраўлення адукацыі Святлана Баркоўская, у дзіцячых садках гарачым харчаваннем ахоплены ўсе выхаванцы, а вось 6,6 працэнта навучэнцаў вырашылі абмежавацца сухімі перакусамі — нешта бяруць з сабой, нешта купляюць у школьных буфетах. Пры гэтым кошт паўнавартаснага школьнага абеду для старшакласніка-1,58 рубля. Аб раўнацэннай карысці "ссобоек" казаць не прыходзіцца.    Тады, чым матываваная адмова асобных школьнікаў ад гарачага харчавання, і зусім незразумела. Бо да якасці прыгатавання ежы, абсталявання харчаблокаў і іншым тэхналагічным момантам прад'яўляюцца самыя высокія патрабаванні. Так, на аб'ектах харчавання ўстаноў адукацыі працуюць 122 чалавекі. Рэгулярнае навучанне кадраў, семінары, практычныя заняткі, прафесійныя конкурсы дапамагаюць работнікам харчаблокаў быць у курсе сучасных патрабаванняў і падыходаў.    Не менш пільную ўвагу надаецца рамонт харчаблокаў і абедзенных залаў, абнаўленню абсталявання, правядзенні закупак прадуктаў, выканання натуральных норм.    Аналізуючы ахоп школьнікаў гарачым харчаваннем, старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын падкрэсліў, што ўсе дзеці павінны быць накормленымі, бо здароўе дзіцяці-галоўная каштоўнасць.    Новы год з сюрпрызамі    Які выпаў на днях першы снег нагадаў аб надыходзе галоўнага зімовага свята, падрыхтоўка да якога ўжо пачалася.    Пра тое, што запланавана ў раёне да Новага года, распавяла намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валянціна Аляксандравіч. Так, да 1 снежня зменяцца фасады будынкаў, рознакаляровымі агнямі зайграюць гірлянды ў самых наведвальных месцах, на цэнтральнай плошчы горада будзе ўсталяваная галоўная ёлка. Дарэчы, яе запальванне, якое па традыцыі праходзіць у рамках абласной акцыі, сёлета адбудзецца 10 снежня. Жыхароў і гасцей райцэнтра чакае тэатралізаванае шэсце навагодніх герояў і некалькі сюрпрызаў.    Жывыя елкі будуць таксама ўсталяваныя каля крамаў "Санта" па вуліцы Усходняй, Барунскай і каля крамы "Еўраопт" у мікрараёне Заходнім. Напярэдадні святаў у горадзе з'явяцца тэматычныя фотазоны, будуць працаваць дзве сувенірныя крамы. Ёлачныя кірмашы прапануюць ашмянцам багаты асартымент навагодніх прыгажунь.    Для арганізацый і прадпрыемстваў пройдзе штогадовы конкурс на лепшае навагодняе афармленне, вынікі якога плануецца падвесці да 20 снежня.    Работнікі культуры і адукацыі рыхтуюць разнастайныя забавы. Свае дзверы для гасцей расчыняць дзве рэзідэнцыі Дзядоў Марозаў - у лагеры "Дружба" і Гальшанскім замку. У навагоднюю ноч ашмянцаў запросяць на святочную праграму, якая пройдзе ля галоўнай ёлкі.    Як толькі зіма парадуе сапраўдным Марозам, аматарам зімовых забаў прапануюць выпрабаваць каткі ў квартале будаўнікоў, СШ №1 і гімназіі №1. Ва ўсіх установах адукацыі будзе працаваць пракат канькоў.    З 14 снежня стартуе чарговая акцыя "Нашы дзеці", у рамках якой адбудзецца раённая дабрачынная ёлка, а таксама шэраг мерапрыемстваў і добрых ініцыятыў.    На кантролі    На аператыўнай нарадзе з удзелам старшыні райвыканкама абмяркоўвалася таксама праца назіральных камісій, уцягванне ў гаспадарчы абарот, невыкарыстоўваемых аб'ектаў, рэалізацыя аб'ектаў былога льнозавода. Ашмянскі Веснік