Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
03.05.2021

На планёрцы ў райвыканкаме: інфармаванне насельніцтва, знос старых дамоў і пытанні добраўпарадкавання горада

У цэнтры ўвагі — чалавек    Павышэнне медыйнай пісьменнасці, праца на сайтах і ў сацсетках, інфармаванне насельніцтва-гэтыя і іншыя пытанні пастаянна ў цэнтры ўвагі ідэолагаў.    Аб выкананні рашэння райвыканкама і стане ідэалагічнай працы ў арганізацыях Ашмянскага раёна распавяла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Кацярына Астрамовіч.    Адзначалася, што ў мінулым годзе з-за нестабільнай эпідэміялагічнай абстаноўкі шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку правядзенне адзіных дзён інфармавання, прыйшлося перавесці ў дыстанцыйную форму. У 2021 годзе выезды інфармацыйна-прапагандысцкіх груп аднавіліся.    Сярод задач, якія стаяць перад установамі і прадпрыемствамі раёна, - Арганізацыя падпісной кампаніі, стварэнне на базе сельгасарганізацый музейных пакояў, актыўнае абнаўленне на сайтах і ў сацыяльных сетках, праца па арганізацыі вольнага часу членаў працоўнага калектыву. Калі гаспадары ў баку    На аператыўнай нарадзе ў чарговы раз ішла размова пра лёс шэрагу пустуючых аб'ектаў-старых дамоў, якія пасля надання ім адпаведнага статусу падлягаюць зносу, і будынкаў, якія не выкарыстоўваюцца вось ужо некалькі гадоў.    Старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын даручыў адказным падрыхтаваць неабходныя пакеты дакументаў, каб паскорыць працэс вызначэння далейшага лёсу такіх аб'ектаў. У выпадку са трухлявымі дамамі прыспешвае час-сельвыканкамам неабходна паспець знесці да канца года 31 дом. На кантролі    На планёрцы ў райвыканкаме разглядаліся пытанні добраўпарадкавання гарадскога парку, а таксама вуліц, у прыватнасці Баўмана і ўчастка дарогі ад квартала будаўнікоў да цэнтральнай раённай бальніцы, на рамонт якой спатрэбіцца каля 36 тысяч рублёў.    Прадметная размова адбылася таксама і па выкананні шэрагу эканамічных паказчыкаў. Так, чакаецца, што падцягнуць некаторыя з іх дазволяць запланаваныя ў гэтым годзе работы па пачатку будаўніцтва ачышчальных збудаванняў. Ашмянскі Веснік