Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
22.09.2021

На планёрцы ў райвыканкаме: Пажарная бяспека, праца аўтамагазінаў і ўцягванне ў абарот маёмасці

Пажары ў аўто Два пажары адбылося ў Ашмянскім раёне на мінулым тыдні. Як распавёў першы намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Рагінскі, абодва звязаныя з аўтамабільным транспартам. У пятніцу на аўтадарозе Смаргонь — Ашмяны, побач з аграгарадком Краковка, адбылося ўзгаранне грузавога аўтамабіля. У выніку пажару пашкоджана кабіна і пярэдняя частка паўпрычэпа. Днём пазней такая ж сумная доля спасцігла легкавы аўтамабіль Volkswagen Passat B4, які знаходзіўся на аўтастаянцы каля шматкватэрнага жылога дома па вуліцы крынічнай. З-за кароткага замыкання электраправодкі пашкоджана абсталяванне маторнага адсека. Куды трымае шлях магазін на колах? Восем аўтамагазінаў абслугоўваюць сельскае насельніцтва Ашмянскага раёна ў 189 населеных пунктах. Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Знесар, пражывае там 4651 чалавек. Для іх крама на колах, які прыязджае па графіку-справа звыклая. Вось толькі ці заўсёды выконваюцца графікі і задавальняюцца запыты пакупнікоў? На гэтыя і іншыя пытанні паспрабавалі знайсці адказ спецыялісты аддзела эканомікі, якія праводзілі маніторынг працы аўтамагазінаў усіх формаў уласнасці. Акрамя трох аўтамагазінаў раённага філіяла аблспажыўтаварыства, падобныя паслугі аказваюць насельніцтву яшчэ чатыры прыватнікі. Юрый Знесар далажыў аб узроўні рознічных цэн на сацыяльна значныя тавары, захаванні ўстаноўленых заканадаўствам патрабаванняў і выкананні графікаў. Па словах старшыні райвыканкама Уладзіслава Гершгорына, падыходы да аналізу дзейнасці ўсіх аўтамагазінаў павінны быць адзінымі, а спажыўцы задаволеныя іх працай і якасцю тавараў. На кантролі На аператыўнай нарадзе з удзелам старшыні райвыканкама гаворка ішла аб забеспячэнні пажарнай бяспекі ў ведамасным жылым фондзе, продажы на аўкцыёнах і ўцягванні ў абарот невыкарыстоўваемай маёмасці. Старшыня райвыканкама Уладзіслаў Гершгорын даручыў адказным вывучыць пытанне арганізацыі аднабаковага руху па вуліцы Чкалава, пры гэтым асаблівы акцэнт неабходна зрабіць на бяспеку пешаходаў, у прыватнасці навучэнцаў каледжа. Ашмянскі Веснік