Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
21.09.2020

На тэрыторыі Ашмянскага раёна будзе праходзіць рэспубліканская акцыя "Моладзь за бяспеку"

   З мэтай папулярызацыі і прапаганды дзейнасці Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і прафесіі ратавальніка-пажарнага з 21 верасня па 16 кастрычніка на тэрыторыі Ашмянскага раёна будзе праходзіць рэспубліканская акцыя "Моладзь за бяспеку", прымеркаваная да дня ўтварэння грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных.    У акцыі прымуць удзел актывісты БМГАВП і БРСМ, якія сумесна з работнікамі Ашмянскага РАНС правядуць тлумачальную працу сярод насельніцтва аб правілах пажарнай бяспекі і распаўсюдзяць наглядна-выяўленчую прадукцыю.    У рамках першага этапу акцыі актывісты арганізацыі ратавальнікаў-пажарных і БРСМ акажуць шэфскую дапамогу маючым патрэбу ва ўборцы апалай лістоты, нарыхтоўцы дроў, дапамогуць ва ўборцы ўраджаю яблыкаў. На другім этапе юныя ратавальнікі дапамогуць работнікам Ашмянскага РАНС у правядзенні тлумачальных гутарак і конкурсаў. Завершыцца акцыя святочным канцэртам, прысвечаным дню нараджэння БМГАВП. Ашмянскі РАНС.