Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
17.05.2023

На вуліцы Юбілейнай вядуцца работы па ўладкаванні пешаходнай дарожкі

    На карце нашага горада вуліца Юбілейная з'явілася зусім нядаўна. Названая яна ў гонар 680-годдзя Ашмянаў, які мы адзначылі ў 2021 годзе. Спачатку на гэтым участку быў пакладзены новы асфальт. Наступным этапам добраўпарадкавання юбілейнай стала абноўленая пешаходная дарожка ад урочышча Сухая да ўстановы аховы здароўя.   Як адзначыў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Клышэўскі, каб паставіць канчатковую кропку ва ўладкаванні вуліцы, было прынята рашэнне зрабіць бягучы рамонт ўчастка дарожкі і ад бальніцы ў бок вуліцы Барунскай.   З нядаўняга часу на Юбілейнай зноў закіпела праца. Бягучы рамонт на дагаворнай аснове з РУП ЖКГ выконвае тут брыгада ДБУ-28. Крыніцай фінансавання з'яўляецца раённы бюджэт. Майстар дарожнай арганізацыі Сяргей Траццяк распавёў, што разам з уладкаваннем тратуара будуць праведзены работы па пашырэнні стаянкі для аўтамабіляў. Зараз рабочыя ДБУ-28 вырабляюць кладку бардзюрнага каменя. Наступны этап-асфальтавае пакрыццё. Завяршыць запланаваныя работы дарожнікі абяцаюць у чэрвені.   Цяпер шлях да раённай бальніцы і назад стане для ашмянцаў больш камфортным і зручным.