Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
27.07.2020

Намеснік старшыні райвыканкама сустрэлася з калектывам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва

   Наталля Станкевіч пацікавілася, як ідуць справы ў калектыве, якіх традыцый, закладзеных папярэднікамі, прытрымліваюцца работнікі арганізацыі. Як высветлілася, ва ўпраўленні шмат ветэранаў працы. Пры гэтым ніхто з былых работнікаў не забыты. Усе яны жаданыя госці на мерапрыемствах, якія арганізуюцца ў арганізацыі. Прафсаюзны камітэт клапоціцца пра віншаванні ветэранаў з юбілейнымі датамі. Кветкі, падарункі і цёплыя словы ад адміністрацыі і калег – абавязковы атрыбут у такія ўрачыстыя дні.    - Клопат і ўвага да ветэранаў працы-важны момант у жыцці любога калектыву — - адзначыла намеснік старшыні райвыканкама. - Пенсіянеры не павінны адчуваць сябе забытымі і адзінокімі. Нават такі знак увагі, як Паштоўка да свята, сведчаць аб тым, што чалавека, які працаваў тут, памятаюць і паважаюць. Важна такія традыцыі працягваць, арыентаваць на іх захаванне маладыя кадры.    Наталля Станкевіч падзякавала калектыву ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва за адказнасць і добрасумленнасць у працы.    Сёння ў Ашмянскім раёне сацыяльным абслугоўваннем дома ахоплена 533 чалавекі. Паслугамі сядзелкі карыстаюцца сёлета 16 чалавек. Актыўна вядзецца работа па розных напрамках у аддзяленнях дзённага знаходжання для людзей пажылога ўзросту і інвалідаў. Трэба адзначыць, што такім катэгорыям грамадзян тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва аказваецца вялікі спектр паслуг. Карыстаюцца папулярнасцю паслугі цырульніка, швачкі, па ўзворванні глебы мотаблокам, пакос травы і колцы дроў.    У сваім выступленні Наталля Станкевіч закранула тэму прызначэння сямейнага капіталу. Толькі сёлета прыняты 42 рашэнні аб прызначэнні яго шматдзетным сем'ям, якія пражываюць у нашым раёне. 68 сем'яў вырашыла датэрмінова распарадзіцца прапанаванай дзяржавай дапамогай. Часцей за ўсё выкарыстоўваецца яна на набыццё сям'ёй доўгачаканых жылых метраў або рэканструкцыю жылля. У пашыраны з 1 студзеня 2020 года спіс магчымасцяў уключаны таксама пагашэнне запазычанасці па жыллёвых крэдытах, а таксама навучанне дзіцяці ў дзяржаўных ВНУ і ССНУ. Раней распарадзіцца сямейным капіталам, не чакаючы 18-годдзя дзіцяці, можна было толькі ў рамках аплаты медыцынскіх паслуг.    Намеснік старшыні райвыканкама звярнула ўвагу на тое, як змяніліся ўмовы працы устаноў і арганізацый раёна ва ўмовах пандэміі. Закранулі яны і дзейнасці тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. У мэтах папярэджання распаўсюджвання інфекцыі COVID-19 аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у Жупранах перайшло на вахтавы метад працы ў рэжыме поўнай ізаляцыі. Для мінімізацыі пагрозы распаўсюджвання выпадкаў інфекцыі адзінокім пажылым грамадзянам і інвалідам дапамогу ў набыцці і дастаўцы прадуктаў харчавання, тавараў першай неабходнасці і лекаў аказваюць грамадскія аб'яднанні і работнікі ТЦСОН.    Распавяла Наталля Станкевіч і аб развіцці ў раёне іншых галін сацыяльнай сферы: адукацыі, медыцыны, фізічнай культуры і спорту, а таксама аб існуючай дэмаграфічнай сітуацыі. Акцэнтуючы ўвагу на палітычнай кампаніі, якая праходзіць у нашай краіне, Наталля Іосіфаўна заклікала калектыў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва праявіць актыўную грамадзянскую пазіцыю і зрабіць правільны выбар.    На гэтым тыдні намесніца старшыні райвыканкама Наталля Станкевіч таксама пагутарыла з працоўнымі калектывамі ўстаноў адукацыі раёна. Аліна САНЮК