Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Ашмянскi раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навiны / Навiны раёна
22.05.2023

Ноч музеяў прайшла ў Гальшанскім замку

Цёплым майскім вечарам Гальшанскі замак сабраў аматараў гісторыі, жыхароў аграгарадка і турыстаў ля сваіх сцен. Ноч музеяў распачало мерапрыемства “На тэрыторыі прывідаў”.Тэатралізаваны пралог захапіў і здзівіў гледачоў. Перад іх вачыма паўсталі гістарычныя постаці, а таксама падзеі, якія мелі месца некалькі стагоддзяў таму. Акунуцца ў свет музыкі прысутных запрасілі выкладчыкі Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў. Класічныя кампазіцыі гучалі ўзнёсла, а незвычайная атмасфера пераносіла ў іншую эпоху. Затым усе жадаючыя маглі прыняць удзел у інтэрактыўнай экскурсіі з элементамі містыкі “Тэрыторыя прывідаў”. Многія выкарысталі магчымасць акунуцца ў мінулае, даведацца больш пра гісторыю мястэчка, замак, радавод князёў, што ў розныя часы тут жылі. Завяршылася мерапрыемства дэманстрацыяй фільма “Чорны замак Альшанскі”. Прагляд кінакарціны праходзіў непасрдна ля сцен замка. Гэта дадало таямнічасці, выклікала адпаведныя эмоцыі. Удзельнікі свята мелі магчымасць сфатаграфавацца з гістарычнымі постацямі і  прайсціся па тэрыторыі замка. АВ